Тэрмін утрымання Марыі Калеснікавай пад вартай закончыўся, але яна не на волі


8 сакавіка закончыўся тэрмін утрымання пад вартай Марыі Калеснікавай. Але паведамленняў, што яе вызвалілі з СІЗА няма, піша TUT.by.

Апошні раз следства працягнула меру стрымання Марыі Калеснікавай у выглядзе ўтрымання пад вартаю 6 студзеня. Следчыя працягнулі тэрмін на два месяцы, да 8 сакавіка. Аб далейшым падаўжэнні тэрміну ўтрымання не паведамляецца. Але таксама няма інфармацыі пра вызваленне Марыі.

Чакаецца, што 9 сакавіка адвакат сустрэнецца з Марыяй Калеснікавай у СІЗА.

Hавiны
Марыю Калеснікаву пакідаюць у ізалятары да 8 сакавіка
2021.01.06 16:42

Марыю Калеснікаву арыштавалі ў межах крымінальнай справы аб публічных закліках да захадаў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК). Крымінальную справу завяла Генпракуратура.

Марыя Калеснікава была адной з лідарак прэзідэнцкай кампаніі Віктара Бабарыкі ды аб’яднанага штабу. Пасля выбараў яна ўвайшла ў прэзідыум Каардынацыйнай рады. 7 верасня яе схапілі невядомыя ў цэнтры Менску, некалькі дзён родныя і сябры нічога не ведалі пра ейны лёс. Высветлілася, што сілавікі планавалі прымусова вывезці яе за мяжу. Аднак аперацыя спецслужбаў правалілася: у нейтральнай зоне на мяжы Марыя парвала свой пашпарт, выскачыла з аўтамабіля і вярнулася на беларускую тэрыторыю.

Марыю прызналі палітзняволенай і вязніцай сумлення. Еўрапарламент уганараваў яе прэміяй імя Сахарава за ўнёсак у барацьбу за правы чалавека.

Hавiны
Марыя Калеснікава – лаўрэатка Міжнароднай прэміі за адвагу
2021.03.05 10:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў