П'янага кіроўцу маршруткі затрымалі ў Менску


7 cакавіка каля 19.10 інспектары звярнулі ўвагу на мікрааўтобус, які на вуліцы Даўгабродскай у Менску рухаўся з перавышэннем хуткасці на 29 км/г, паведамляе УДАІ ГУУС Менгарвыканкаму.

Яны спынілі маршрутку, у якой былі пасажыры. Падчас размовы з кіроўцам міліцыянты западозрылі, што ён нецвярозы. Мужчыну даставілі на медагляд, які выявіў наяўнасць 0,97 праміле алкаголю ў паветры, што выдыхаў кіроўца.

МГМ, belsat

Стужка навінаў