МАК не прызнаў Віктара Лукашэнкі прэзідэнтам НАК Беларусі


Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнаў Віктара Лукашэнкі прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, а Дзмітрыя Баскава сябрам выканкаму арганізацыі.

Міжнародны алімпійскі камітэт з расчараваннем адзначыў, што НАК Беларусі не змог у поўнай меры разгледзець першы пункт рашэння выканаўчага камітэту МАК ад 7 снежня 2020 года аб тым, што папярэдняе кіраўніцтва НАК Беларусі належным чынам не абараняла беларускіх спартоўцаў ад палітычнай дыскрымінацыі. У сувязі з гэтым падчас паседжання МАК прыняў рашэнне, паводле якога выбары Віктара Лукашэнкі новым прэзідэнтам НАК Беларусі і выбары Дзмітрыя Баскава сябрам выканаўчага савету НАК не прызнаюцца. Гэтыя асобы надалей не могуць браць удзелу ў акцыях і падзеях МАК, у тым ліку і ў Алімпійскіх гульнях.

Акрамя таго, МАК прыпыніў усе фінансавыя выплаты НАК Беларусі, за выключэннем выплат, звязаных са стыпендыямі спартоўцаў і рыхтаваннем беларускай каманды да Алімпійскіх гульняў і ўдзелам у іх. Беларускія спартоўцы мусяць удзельнічаць у кваліфікацыйных спаборніцтвах Алімпійскіх гульняў без палітычнай дыскрымінацыі. МАК будзе сачыць за выкананнем гэтага патрабавання.

Таксама МАК патрабуе ад НАК Беларусі і федэрацыяў, якія ўваходзяць у яго склад, забяспечыць адсутнасць палітычнай дыскрымінацыі пры ўдзеле беларускіх спартоўцаў у кваліфікацыйных спаборніцтвах і ў канчатковым адборы каманды НАК Беларусі на ўсе Алімпійскія гульні.

А вось дзяржаўныя чыноўнікі з Беларусі не атрымаюць запрашэння ці акрэдытацыі на Алімпійскія гульні.

Hавiны
Віктара Лукашэнку звольнілі з пасады ў званні генерал-маёра запасу
2021.03.01 18:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў