Палітвязень філосаф Уладзімір Мацкевіч ужо пяць дзён галадае ў беларускай турме


Адвакат расказаў ягоны стан зняволенага філосафа, які пачаў галадоўку 4 лютага, каб дамагчыся змены меры стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршэння следчых дзеянняў і прызначэння даты суда, паведамляе FBS.

Уладзімір Мацкевіч.
Фота: Белсат

У панядзелак 7 лютага адвакат Мацкевіча наведаў свайго падабароннага і распавёў падрабязнасці аб ягоным стане.

Пасля чатырох дзён галадоўкі філосаф, паводле яго слоў, «у цэлым адчувае сябе здавальняюча» і знаходзіцца «ў роўным настроі», так як падрыхтаваў сябе і маральна і фізічна да гэтага выпрабавання. Адміністрацыя СІЗА адносіцца да факту галадоўкі карэктна і ў рамках стандартных нормаў і працэдур: зафіксавала факт галадоўкі, Уладзіміра наведвалі дзяжурны лекар і псіхолаг следчага ізалятару.

Палітвязень таксама паведаміў, што галадоўка будзе працягвацца пакуль не пачнуцца «канкрэтныя дзеянні, якія нешта сапраўды мяняюць у ягонай справе», а не толькі «пустыя словы і абяцанні». Такім дзеяннямі можа быць рашэнне аб змяненні меры стрымання.

Уладзімір Мацкевіч – беларускі філосаф і метадолаг, грамадска-палітычны дзеяч, стваральнік Лятучага ўніверсітэту.

Быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы. Яму выставілі абвінавачванне ў «Арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК).

4 студзеня 2022 яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на месяц, да 4 лютага. Патрабуючы змяніць меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць дату судовага разбіральніцтва, Уладзімір абвясціў з 4 лютага галадоўку.

Артыкулы
«Гэтае зняволенне вельмі сімвалічнае». Філосаф Уладзімір Мацкевіч – паўгода за кратамі
2022.02.04 10:00

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў