Галоўнае за дзень: +5 палітвязняў, галадоўка Мацкевіча і вайсковыя вучэнні


«Белсат» падводзіць вынікі аўторка, 8 лютага, і распавядае пра галоўныя падзеі дня.

Рэакцыя суседніх дзяржаў на «Саюзную рашучасць-2022»

Узброеныя сілы Літвы падвысілі ўзровень боегатоўнасці з-за вучэнняў, якія Расея праводзіць разам з беларускай арміяй на тэрыторыі нашай краіны. Пра гэта распавёў у інтэрв’ю BNS галоўнакамандуючы літоўскай арміі Вальдэмарас Рупшыс.

Канцэнтрацыя расейскіх вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі ля мяжы з Украінай, а таксама вучэнні «Саюзная рашучасць-2022» у Беларусі выклікаюць занепакоенасць Захаду адносна бяспекі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе. Гэта стала прычынай падвышэння боегатоўнасці літоўскай арміі.

Hавiны
Літоўская армія падвысіла ўзровень боегатоўнасці з-за расейска-беларускіх вучэнняў
2022.02.08 11:35

Украінская армія 10–20 лютага правядзе ўласныя вучэнні ў розных рэгіёнах краіны для падрыхтоўкі да магчымай знешняй агрэсіі, паведамляе «Украінская праўда».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. 6 снежня 2021 года.
Фота: president.gov.ua

Вучэнні пройдуць паралельна з беларуска-расійскімі вучэннямі «Саюзная рашучасць». Пра гэта заявіў міністр абароны краіны Аляксей Рэзнікаў. Ён падкрэсліў, што ўздоўж усіх межаў Украіны з боку Расеі, Беларусі і тэрыторый Данбаса знаходзіцца 119 тыс. ваенных наземнага кампанента войскаў, з паветраным і марскім кампанентамі – 140 тыс.

Вучэнні ва Украіне адбудуцца, хаця прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, пасля перагавораў прэзідэнтаў Расеі і Францыі, запэўніў, што пры сканчэнні вучэнняў «Саюзная рашучасць» расейскія войскі будуць выведзены з Беларусі.

 

Hавiны
Украіна правядзе свае ваенныя вучэнні адначасова з беларуска-расейскай «Саюзнай рашучасцю»
2022.02.08 18:59

Пяты дзень галадоўкі

Уладзімір Мацкевіч. Фота Belsat.eu

Палітвязень філосаф Уладзімір Мацкевіч ужо пяць дзён галадае ў беларускай турме. Адвакат зняволенага распавёў, што пасля чатырох дзён галадоўкі філосаф «у цэлым адчувае сябе здавальняюча» і знаходзіцца «ў роўным настроі», так як падрыхтаваў сябе і маральна і фізічна да гэтага выпрабавання. Адміністрацыя СІЗА адносіцца да факту галадоўкі карэктна і ў рамках стандартных нормаў і працэдур: зафіксавала факт галадоўкі, Уладзіміра наведвалі дзяжурны лекар і псіхолаг следчага ізалятару.

Новыя «экстрэмісты»

«Экстрэмісцкімі» прызнаныя суполкі «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ» ва ўсіх сацсетках.

Адпаведную пастанову вынес 2 лютага суд Чыгуначнага раёна Гомля. У лік суполак уваходзяць дзве старонкі «ВКонтакте», чатыры ў «Аднакласніках», адна супольнасць у Facebook і адзін акаўнт у Instagram.

Telegram-канал «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ» атрымаў статус «экстрэмісцкага» яшчэ ў мінулым сакавіку. А напрыканцы кастрычніка ён стаў «экстрэмісцкім фармаваннем».

+5 палітвязняў

Лілія Ананян, Таццяна Біруля, Аляксандр Біруля, Аляксандр Міхайлаў і Галіна Міхальчук увайшлі сёння ў спіс вязняў сумлення, паведамляе «Вясна».

Колькасць палітвязняў на 8 студзеня. Выява: Вясна

Адзіночная акцыя ў Менску

У дома Азербайджану, Менск. Жыве Беларусь!
Фота: чытачы Белсату

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў