Беларусаў, якія ўцяклі ад крымінальнага пераследу за мяжу, усё ж будуць судзіць завочна


Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову ўвесці завочнае вядзенне ў крымінальных справах у дачыненні абвінавачаных, якія жывуць за межамі Беларусі, паведамляе БелТА.

Распрацаваны адпаведны законапраект, які ў бліжэйшы час будзе накіраваны ў Палату прадстаўнікоў. Пра гэта 8 лютага распавёў старшыня Следчага камітэту Дзмітрый Гара на Савеце бяспекі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Артыкулы
«Мая краіна апускаецца на ўзровень тэрарыстаў». Юрыст НАУ пра завочныя суды над палітуцекачамі
2021.11.30 11:33

Кіраўнік СК патлумачыў, што апошнім часам шэраг краінаў, у прыватнасці, Польшча, Літва адмаўляюць Беларусі ў выдачы асобаў, якія, паводле ўладаў Беларусі, учынілі злачынствы на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку – экстрэмісцкія.

«Дзеля таго, каб рэалізаваць прынцып непазбежнасці крымінальнай адказнасці, уносіцца прапанова разглядаць у судах крымінальныя справы ў дачыненні такіх асобаў у выпадку, калі нам адмоўлена ў іх выдачы ці калі не паступала адказу на запыт аб выдачы, у завочным парадку, то бок без удзелу асобы, у дачыненні якой разглядаецца крымінальная справа», – патлумачыў Дзмітрый Гара.

Аб’ектыў
Без суда і следства. Як будзе працаваць завочнае пакаранне «палітычных»
2021.11.29 23:25

Лукашэнка падтрымаў гэты законапраект, і бліжэйшым часам дакумент будзе накіраваны ў Савет Міністраў для ўнясення на разгляд Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў