9 лютага адбудзецца развітанне з пастарам Эрнстам Сабілам


Развітанне пройдзе ў Менску з 12.00 да 13.00 па адрасе Альшэўскага, 12, заля 1.

Эрнст Сабіла.
Фота: Белсат

Пасля гэтага Сабілу пахаваюць у яго роднай вёсцы Дзегцяроўка, пад Менскам.

Пастар Беларускай евангельскай царквы і савецкі дысыдэнт Эрнст Сабіла памёр 5 лютага на 90-м гаду жыцця.

Эрнст Сабіла нарадзіўся ў в. Дзегцяроўка 18 сакавіка 1932 г. Сям’я Сабілаў як ненадзейная была выселеная падалей ад савецка-польскай мяжы – у Бабруйск. Падчас нямецкай акупацыі далучыліся да евангельскіх хрысціян-баптыстаў.

Hавiны
На 90-м годзе жыцця памёр пастар Беларускай евангельскай царквы і савецкі дысідэнт Эрнст Сабіла
2022.02.06 08:54

З другой паловы 2000-х – сябра БХД. Пастар Сабіла збудаваў у Асіповічах Малітоўны дом, пераклаў Новы Запавет і Псальмы на беларускую мову. Таксама апекаваўся на «хіміі» Міколам Маркевічам – беларускім палітычным і грамадскім дзеячам, рэдактарам легендарнай газеты «Пагоня», які адзін з першых быў пазбаўлены волі за паклёп на Аляксандра Лукашэнку.

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў