Румас у Лондане, жывы, не арыштаваны: «Дзякуй, што хвалюецеся»


Сяргей Румас, былы прэм’ер-міністр Беларусі. Фота Alexander Astafyev / TASS / Forum

Ужо хутка тыдзень, як пачаліся затрыманні блізкага кола былога прэм’ер-міністра Сяргея Румаса, а таксама меркаваныя пытанні сілавікоў да яго, паведамляе «Наша Ніва».

З таго часу ў публічнай прасторы Румас не зʼяўляўся. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы» ён перабывае ў сталіцы Вялікай Брытаніі, куды паляцеў на дзень народзінаў старэйшага сына Валерыя. Валерый Румас займае пасаду памочніка дырэктара ў лонданскім філіяле расейскай інвестыцыйнай кампаніі «VTB Capital».

Усе гэтыя дні экс-прэм’ер не адказваў на пытанні. За яго гаварыла жонка Жанна, якая запэўніла карэспандэнтаў розных выданняў, што муж застаецца на волі. 8 лютага да Сяргея Румаса дазваніўся карэспандэнт «Нашай Нівы», той адказаў на выклік.

«Я не буду даваць ніякіх каментароў, выбачайце. Вы пачулі, што я жывы, не арыштаваны, але нічога каментаваць не буду. Дзякуй, што хвалюецеся», – адказаў Сяргей Румас.

51-гадовы Сяргей Румас працаваў як у фінансавай сферы, так і ва ўрадзе.

У Румаса чатыры сыны, два старэйшыя працуюць у краінах Еўразвязу.

Меркаванні
Чалавек, падобны на Румаса
2021.02.06 18:48

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў