Праваабаронцы прызналі блогера Паўла Спірына палітычным зняволеным


Праваабарончыя арганізацыі Беларусі выступілі з супольнай заявай, у якой прызналі арыштаванага блогера Паўла Спірына палітычным вязнем, пра гэта паведамляе цэнтр «Вясна».

Блогера Паўла Спірына асудзілі на 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу за выраб і распаўсюд двух відэаролікаў на сацыяльна-вострыя тэмы. Прысуд вынесла суддзя Дзіна Кучук.

Hавiны
Блогер Павел Спірын атрымаў 4,5 года калоніі
2021.02.05 11:10

Праваабаронцы адзначаюць, што прысуд Паўлу Спірыну з’яўляецца прыкладам пераследу грамадзянаў за публічную крытыку дзейнасці дзяржаўных органаў і прадстаўнікоў улады. Чыноўнікі і міліцыянты не зʼяўляюцца асобнай сацыяльнай групай, а крымінальная адказнасць за распальванне варожасці ў павінна перадухіляць распальванне варожасці ў дачыненні да ўразлівых груп грамадства. Таму пераслед і арышт блогера, на думку праваабаронцаў, зʼяўляецца палітычна матываваным і яны патрабуюць ягонага вызвалення.

Паўла Спірына затрымалі 4 верасня 2020 года, вызвалілі праз тры дні, а 9 верасня, пасля выпуску новага відэасюжэту, зноў арыштавалі.

На дзень 8 лютага ў Беларусі 228 палітвязняў.

Hавiны
Павел Спірын: «Калі Лукашэнка загадае страляць – у адказ людзі будуць страляць па жыхарах Драздоў»
2020.06.03 17:27

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў