Літоўскія палітыкі патрабуюць ад беларускіх уладаў вызваліць журналістак «Белсату»


Дэпутатка Сейму Літвы Даля Асанавічуце і еўрапарламентар Пятрас Аўштравічус патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна спыніць палітычны пераслед журналістаў і заклікаюць вызваліць журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову.

Дэпутат фракцыі Сейму «Звяз Бацькаўшчыны – Літоўскія хрысціянскія дэмакраты» Даля Асанавічутэ (Dalia Asanavičiūtė) разам з дэпутатам Еўрапарламенту Пятрасам Аўштравічусам (Petras Auštrevičius) заклікалі ўлады Беларусі спыніць пераслед журналістаў з палітычных матываў і неадкладна вызваліць журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дарʼю Чульцову.

Літоўскія палітыкі сімвалічна ўзялі апеку над журналісткамі.

«Рэжым Лукашэнкі кропкава пераследуе журналістаў, каб іх запалохаць і прымусіць маўчаць. Арышт журналістак Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай не мае пад сабою законных падставаў, абвінавачанні сфабрыкаваныя, таму журналісткі павінны быць неадкладна вызваленыя. Толькі перамога дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі прынясе істотныя змены ў сітуацыю з правамі і свабодамі чалавека ў краіне», – заявіў Пятрас Аўштравічус.

«Журналісткі Дарʼя і Кацярына былі ўзятыя пад варту толькі за трансляцыю з мірнага пратэсту. Складана ўсвядоміць, што каля межаў Літвы адбываюцца такія рэчы. Я хачу выказаць усё магчымае падтрыманне журналісткам, а таксама паведаміць свету пра жорсткую рэальнасць, у якой сёння жывуць беларусы, каторыя прагнуць свабоды. Дарʼя і Кацярына ўвасабляюць сабою свабоду слова, здушэнне якой – недапушчальнае парушэнне дэмакратычных свабодаў», – сказала Даля Асанавічуце.

Hавiны
Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева: што трэба ведаць пра зняволенных журналістак «Белсату» і іх пераслед
2021.02.08 07:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў