Беларусы могуць абраць свайго дэлегата на альтэрнатыўны сход

Беларусы могуць абраць дэлегатаў, якія будуць абараняць іхныя інтарэсы. Дзеля гэтага створаная пляцоўка «Сход: платформа народных прадстаўнікоў». Падчас першага этапу на пляцоўцы ішло вылучэнне кандыдатаў, а цяпер грамадзяне могуць аддаць свае галасы на карысць таго або іншага дэлегата.

Да 13 лютага беларусы змогуць прагаласаваць за народных прадстаўнікоў на лічбавай платформе «Сход: платформа народных прадстаўнікоў». Дэлегаты пасля галасавання атрымаюць права публічна выказваць меркаванне людзей аб найбольш актуальных для краіны праблемах. Некаторыя палітычныя аглядальнікі лічаць, што платформа «Сход» – альтэрнатыва дзяржаўнаму Усебеларускаму народнаму сходу. Розніца ж у тым, што дэлегатаў абіраюць зацікаўленыя беларусы, і дэлегаты, адпаведна, будуць выказваць інтарэсы грамадзянаў, а не наменклатуры.

Прагаласаваць можна онлайн з любога месца Беларусі. Аддаць свой голас можна толькі за аднаго кандыдата.

За першы дзень галасавання на онлайн-платформе «Сход» свой голас за кандыдатаў аддалі больш за дзве з паловаю тысячы беларусаў. Жаданне стаць народнымі прадстаўнікамі на гэты момант выказалі 195 чалавек, якія вылучыліся ў 157 акругах.

Грамадства патрабуе дыялог, улады могуць адказаць толькі тэрорам. Навошта патрэбны альтэрнатыўны сход

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны