Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на 9 лютага, чакаецца снег і вецер


Фота: ТК / Белсат

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на аўторак, 9 лютага. На сённяшнюю ноч яго аб’яўлялі з прычыны моцных маразоў.

Заўтра тэмпература паветра павысіцца, але ўзнімецца моцны вецер, чакаецца снегапад і завіруха, паведамляюць сіноптыкі.

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі, на ўсходзе днём – моцны снег. Прагназуецца мяцеліца, на дарогах – снежныя заносы. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а днём па паўночным усходзе магчымыя парывы ​​ветру да 15–20 м/с. На асобных адцінках дарог магчымы галалёд.

Тэмпература паветра днём складзе 6–11 марозу.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў