За дзень у Польшчу ўехалі 80 беларусаў – яны ратаваліся ад рэпрэсіяў


Цягам 7 студзеня ў Польшчу ў пошуках прытулку ўехалі 80 грамадзянаў Беларусі. Пра гэта ў Twitter паведамляе Памежная ахова Польшчы.

Як адзначаецца ў паведамленні, гэтыя беларусы з’яўляюцца «апазіцыянерамі ці рэпрэсаванымі». На тэрыторыі Польшчы ім будзе аказана дапамога.

Аналітыка
Колькі беларусаў з’ехала з краіны за апошнія 15 месяцаў? Разбіраемся
2021.11.11 07:30

Памежнікі таксама паведамілі, за мінулыя содні нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу спрабавалі 36 мігрантаў.

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў