«Узяўся за елбасы – мост уцёк». Беларусы каментуюць абвал мосту над Нямігай у Менску


Беларусы ў сацыяльных сетках каментуюць падзенне мосту праз вуліцу Няміга ў Менску, які абваліўся ўночы 8 студзеня.

Напрыклад, ёсць меркаванне, што раней у Беларусі мастоў зусім не было.

https://twitter.com/natolegion1/status/1479757437066481666

А хтосьці мяркуе, што мост упаў «пад уздзеяннем экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў».

Ды чакаюць абвінавачанняў ад прапаганды ў тым, што ён абваліўся менавіта таму, што ў 2020 годзе па ім хадзілі «БЧБ-шнікі».

А хтосьці наадварот у шоку ад таго, што мост мог абваліцца нават тады – разам з процьмай пратэстоўцаў.

Пакуль жа людзі радуюцца, што ніхто не пацярпеў ад падзення, хоць на Нямізе заўсёды актыўны рух транспарту і людзей.

Але пры гэтым мог бы стаць і імянным і ўвайсці ў гісторыю.

https://twitter.com/BigBrother_BY/status/1479749721275224070

І пакуль адныя кажуць, што, нягледзячы на заявы пра парадак у Беларусі пры Лукашэнку, у краіне працягваюць падаць масты.

Іншыя заклікаюць яшчэ мацней аб’яднацца вакол мосту.

https://twitter.com/Veterrr/status/1479714787328208896

Ды звяртаюць увагу на лозунг «Слава пераможцам» побач з разваленым шляхаправодам.

Каментуючы ж афіцыйную версію пра «стомленасць канструкцыяў», беларусы адзначаюць: «усе мы трошкі мост».

https://twitter.com/pur_purrr/status/1479739592018477058

Разабрацца з праблемай прапануецца з дапамогай брыгады ідэолагаў.

Пакуль жа сітуацыя такая, што ў горадзе ўсё ідзе не па плане.

Абноўлена
У цэнтры Менску абваліўся мост праз вуліцу Няміга. Як будзе хадзіць транспарт
2022.01.08 11:41

МГ belsat.eu

Стужка навінаў