Мінабароны: Беларускія вайскоўцы пачалі выкананне задач у Казахстане


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Блок пост на ўездзе ў сталіцу Казахстана, 7 студзеня 2022 г.
Фота: Turar Kazangapov / TASS / Forum

Вайсковы кантынгент «міратворчых» сілаў Беларусі пачаў выкананне задач па ахове шэрагу важных аб’ектаў вайсковай інфраструктуры Казахстану. Пра гэта паведамілі ў беларускім Міністэрстве абароны.

Як адзначаецца, вайскоўцы АДКБ не прыцягваюцца да аператыўна-баявых мерапрыемстваў па навядзенні правапарадку ў краіне.

«Беларускія вайскоўцы працягваюць выконваць пастаўленыя задачы ў планавым рэжыме. Няштатных сітуацый не зафіксавана», – заявілі ў ведамстве.

Hавiны
Беларускія вайскоўцы прыбылі ў Казахстан пяццю самалётамі
2022.01.07 10:06

Нагадаем, што беларускія вайскоўцы з 103-й асобнай паветрана-дэсантнай віцебскай брыгады прыляцелі ў Казахстан.

Іх даставілі з аэрадрому ў Мачулішчах каля Менску пяццю расейскімі вайскова-транспартавымі самалётамі Іл-76.

Аб’ектыў
Беларускі спецназ паляцеў у Казахстан
2022.01.06 21:59

Выкананне ахоўных функцый падраздзяленнямі АДКБ у Нур-Султане дало магчымасць вызваліць частку казахстанскіх сілавікоў і накіраваць іх у Алма-Аты, сказаў прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў