Медыі: На пошту амбасадаў Беларусі і Арменіі ў Маскве прыйшоў ліст з пагрозамі выбуху

Расейскае агенцтва ТАСС паведамляе, што невядомыя зламыснікі заявілі аб пагрозе выбуху амбасадаў Арменіі і Беларусі ў Маскве, патрабуючы вывесці войскі з тэрыторыі Казахстана.

«Напярэдадні стала вядома, што на электронную пошту пасольстваў Арменіі і Беларусі прыйшоў ліст з пагрозамі выбуху. Невядомыя патрабавалі вывесці войскі краін з тэрыторыі Казахстана», – паведаміла ТАСС крыніца ў праваахоўных органах.

Паводле крыніцы, будынкі былі абследаваны, ніякіх выбуховых прыстасаванняў і выбуховых рэчываў не знойдзена.

Беларускія дзяржаўныя медыі нічога пра «мініраванне» амбасады ў Маскве не паведамляюць.

Таксама незразумела, ці праводзілася эвакуацыя амбасадаў.

У Смаленску эвакуявалі працаўнікоў аддзялення беларускай амбасады праз паведамленне пра мініраванне

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны