«Каб захаваць нашую культуру». Як прайшлі Каляды ў кіеўскім беларускім хабе

На праваслаўнае Раство ў Беларускім хабе ў Кіеве прайшла вечарына, дзе паказвалі батлейку, скакала козачка, удзельнікі гулялі ў традыцыйныя гульні і рабілі выцінанку. Такая дабрачынная імпрэза ладзілася для таго, каб беларусы не гублялі сувязь з радзімай, і для таго, каб падтрымаць Беларускі хаб.

Калядкі ў Беларускім хабе. Кіеў, Украіна, 7 студзеня 2022 г.
Фота: АП / Белсат

Імпрэзу адкрылі калядоўшчыкі з зоркай, казой і песнямі. Кацярына Ваданосава падрыхтавала для ўсіх гасцей песні, каб і яны маглі паўдзельнічаць у абрадзе. Яе дачка Стэфа аказалася выдатнай козачкай: і паскакала, і згубіла прытомнасць, і ачуняла ад падарункаў.

«Я вырашыла абраць удзел у калядках, таму што горача люблю беларускую традыцыйную культуру, мову, гісторыю і выкарыстоўваю любую магчымасць, каб спрычыніць да гэтага ўсіх, хто мае гонар называць сябе беларусам ці беларускай», – прызналася Кацярына.

Калядкі ў Беларускім хабе. Кіеў, Украіна, 7 студзеня 2022 г.
Фота: АП / Белсат
Калядкі ў Беларускім хабе. Кіеў, Украіна, 7 студзеня 2022 г.
Фота: АП / Белсат

Адразу пасля таго, як козачка скончыла свой выступ, госці імпрэзы сталі ў кола, каб гуляць у «казла», за якім пайшла гульня «явар», якую ладзіла кіраўніца Хабу Караліна. Як і ва ўсіх народных гульнях, ніхто не атрымаў паразу, затое ўсе павесяліліся.

Наступнай часткай праграмы была батлейка ад Надзеі і яе дзетак. Гісторыю пра нараджэнне Ісуса паказалі на самаробным тэатры з асаблівай цеплынёй, гумарам і паралелямі на сённяшнія часы. Гэта было суцэльнае захапленне.

Калядкі ў Беларускім хабе. Кіеў, Украіна, 7 студзеня 2022 г.
Фота: АП / Белсат
Калядкі ў Беларускім хабе. Кіеў, Украіна, 7 студзеня 2022 г.
Фота: АП / Белсат
Калядкі ў Беларускім хабе. Кіеў, Украіна, 7 студзеня 2022 г.
Фота: АП / Белсат
Калядкі ў Беларускім хабе. Кіеў, Украіна, 7 студзеня 2022 г.
Фота: АП / Белсат

«Раство ці Каляды – гэта свята, якое нагадвае, што святло заўжды перамагае цемру, а дабро заўжды перамагае зло. А калі мы расказваем пра Раство па-беларуску, мы перамагаем двойчы. Мая мара, каб беларусы ў любой кропцы свету маглі размаўляць па-беларуску, а дзеці вучыцца па-беларуску. Бо Святло Нараджэння Хрыстовага мяняе людзей, мяняе народы», – адзначыла ўдзельніца імпрэзы Надзея.

Далей маленькія і дарослыя наведнікі імпрэзы мелі магчымасць паўдзельнічаць у стварэнні калядных упрыгожанняў. Майстар-клас ладзіла Стася, майстрыха ў выцінанцы і вялікая аматарка традыцыйнай культуры.

Калядкі ў Беларускім хабе. Кіеў, Украіна, 7 студзеня 2022 г.
Фота: АП / Белсат
Калядкі ў Беларускім хабе. Кіеў, Украіна, 7 студзеня 2022 г.
Фота: АП / Белсат
Калядкі ў Беларускім хабе. Кіеў, Украіна, 7 студзеня 2022 г.
Фота: АП / Белсат

Гэтая імпрэза мела дзве мэты: сабраць беларусаў і нагадаць ім пра іх чароўныя традыцыі, а яшчэ сабраць сродкі на падтрыманне Беларускага хабу, які знаходзіцца ў кроку ад ліквідацыі праз адсутнасць фінансавання. Калі вы маеце жаданне падтрымаць існаванне гэтага беларускага месца ў Кіеве, можаце прапанаваць свае ахвяраванні, сувязь праз тэлеграм @Belaruski_Hub.

Калядкі ў Беларускім хабе. Кіеў, Украіна, 7 студзеня 2022 г.
Фота: АП / Белсат
Калядкі ў Беларускім хабе. Кіеў, Украіна, 7 студзеня 2022 г.
Фота: АП / Белсат
Калядкі ў Беларускім хабе. Кіеў, Украіна, 7 студзеня 2022 г.
Фота: АП / Белсат

Яшчэ адна імпрэза па збору сродкаў адбудзецца сёння, у суботу, у кіеўскім арт-пабе «Торвальд» а 17-ай гадзіне.

«Даведаўшыся, што ў Беларускага Хабу ёсць праблемы з аплатай арэнды і камуналкі, калектыў «Торвальду» не застаўся ў баку. Мы вырашылі правесці дабрачынны вечар з музыкамі і запланавалі культурную праграму. Падчас вечарыны будуць збірацца грошы, які дапамогуць Хабу застацца. Талака – не пакіданне кагосьці сам на сам са сваімі праблемамі – старая добрая беларуская традыцыя, і мы яе працягваем хоць і не на радзіме, але на карысць беларускай супольнасці», – падкрэсліў уладальнік пабу Віталь Броўка.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў