Ініцыятыва «Ежа замест бомбаў» прыпыняе карміць бяздомных у Беларусі


Беларуская ініцыятыва «Ежа замест бомбаў» паведаміла ў сваім Instagram пра часовае прыпыненне сваёй дзейнасці.

«Зразумела, што паняцце «часовае» – эфемернае; і дакладных дат у нас няма і яны не з’явяцца ў найбліжэйшай будучыні. На гэты крок нас падштурхнулі пэўныя падзеі, якія адбыліся з удзельнікамі і ўдзельніцамі ініцыятывы раней, асабістыя матывы і ўсведамленне таго, што зараз мы не можам існаваць, як «Ежа замест бомбаў», а нашы паўмеры – скокі пад дудку рэжыму, якія рана ці позна скончацца пераследам актывістаў за іх палітычную пазіцыю», – заявілі актывісты.

Аб’ектыў
Як жывуць і хто дапамагае людзям без дому і дакументаў
2021.01.28 22:43

Яны абяцаюць працягваць адстойваць свае прынцыпы, але пакуль не з «Ежай замест бомбаў».

«Не забывайце, што ежа гэта права, а не прывілей!» – адзначылі прадстаўнікі ініцыятывы.

Нагадаем, што амаль 17 гадоў штовыходныя ўдзельнікі ініцыятывы кармілі бесхацінцаў. Пры гэтым самі зазнавалі ціск ад міліцыі праз палітычны кантэкст сваёй дзейнасці. Гэтак, год таму, 23 студзеня 2021 года 7 чалавек з ініцыятывы, якія раздавалі ежу, былі дастаўленыя ў РУУС, пяцёра з іх атрымалі па 15 содняў арышту.

Абноўлена
У Менску судзілі валанцёрак, якіх затрымалі, калі яны кармілі бесхацінцаў
2021.01.25 19:22

МГ belsat.eu

Стужка навінаў