Франак Вячорка пра адпраўку беларускіх жаўнераў у Казахстан: Наша задача – зрабіць усё, каб вярнуць людзей назад

Старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка перакананы, што Аляксандр Лукашэнка не меў права адпраўляць беларускіх вайскоўцаў у Казахстан, ён лічыць гэты крок ганебным.

Паводле Вячоркі, у грамадстве ёсць поўны кансэнсус наконт таго, што беларускія жаўнеры не павінны ўдзельнічаць у аперацыях за межамі краіны.

«Наша задача – зрабіць усё, каб гэта спынілася. Каб вярнуць людзей назад, каб удзел у гэтай так званай міратворчай аперацыі быў замарожаны», – заявіў ён у эфіры «Белсату».

«Тое што яны (улады – заўв. belsat.eu) кажуць, што [беларускія вайскоўцы] не будуць удзельнічаць у баявых дзеяннях, разгонах, расстрэлах мітынгоўцаў – гэтыя словы нічога не вартыя. Мы ведалі з гісторыі, як аперацыі, якія называліся міратворчымі, пераўтвараліся ў акупацыю», – падкрэсліў Вячорка.

Паводле дарадцы Ціханоўскай, гэтыя падзеі актуалізавалі пытанне: ці трэба Беларусі ўваходзіць АДКБ? На думку Вячоркі, выхад з АДКБ стаў бы першым крокам да «рэальнай нейтральнасці» Беларусі.

Франак Вячорка таксама выказаў меркаванне, што падкрэслена мірны пратэст беларусаў у 2020 годзе, магчыма, уратаваў краіну ад сітуацыі, якую цяпер можна бачыць у Казахстане. Хаця пры гэтым ён падкрэслівае, што прырода і кантэкст пратэстаў у Беларусі і Казахстане зусім розны.

Святлана Ціханоўская пра адпраўку вайскоўцаў у Казахстан: «Беларускі народ ніколі не выступіць за гэта»

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны