Дэпартаванага з Беларусі кубінца эвакуявалі ў Літву

Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва, якога дэпартавалі з Беларусі, знаходзіцца ў Літве. Пра гэта ў Facebook паведаміў кіраўнік ініцыятывы «BYSOL» Андрэй Стрыжак.

Рабэрта Вальдэс Касануэва і Андрэй Стрыжак. Фота: Andrej Stryzhak / Facebook

«Рабэрта Вальдэс Касануэва завяршыў эвакуацыю. І знаходзіцца ў бяспецы ў Літве. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у гэтай аперацыі. Здаецца што гэта было дакладна паўсотні чалавек, якія зрабілі вельмі шмат для яго волі. Цяпер Рабэрту нічога не пагражае і гэта будзе першая паўнавартасная спакойная ноч за доўгі час», – напісаў Андрэй Стрыжак.

Грамадзяніна Кубы за ўдзел у пратэсце дэпартавалі з Беларусі

Нагадаем, што 55-гадовы кубінец пражыў у Беларусі 30 гадоў, мае сям’ю і трох дзяцей. Яго затрымалі на маршы 8 лістапада мінулага года. Пазней яму прысудзілі 15 сутак, з якіх ён не выйшаў.

Больш за год мужчына правёў на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі. 10 лістапада яго дэпартавалі на Кубу.

Дэпартаваны за ўдзел у пратэстах кубінец: «Я ведаў, на што я іду, ведаў, што мне пагражае»

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны