У Менску зачыняецца адзіная крама амерыканскага брэнду «Timberland»


У Менску зачыняецца адзіная крама адзення і абутку амерыканскага брэнду «Timberland». І не толькі яна: з Беларусі сышлі ўжо больш за 140 іншых кампаніяў, паведамляе праект «МотолькоПомоги».

У Беларусі «Timberland» трымаў толькі адну краму – у гандлёвым цэнтры «Замак». Апошнім яе працоўным днём стане 17 снежня. У верасні 2022 года ў ГЦ «Замак» былі зачыненыя крамы амерыканскіх брэндаў «Calvin Klein» и «Tommy Hilfiger».

На 7 снежня праект «МотолькоПомоги» налічыў 144 кампаніі, якія або цалкам сышлі з Беларусі, або істотна абмежавалі сваю дзейнасць у нашай краіне пасля пачатку вайны ва Украіне.

«Кампаніі працягваюць сыходзіць з беларускага рынку праз вайну, эканамічную сітуацыю, рэпутацыйныя рызыкі і г.д.», – гаворыцца ў паведамленні. Сярод нядаўніх «уцекачоў» – славуты распрацоўнік гульняў «Playrix», дацка-ўкраінская IT-кампанія «Ciklum», кантрольным пакетам якой валодае амерыканскі мільярдэр Джордж Сорас, IT-распрацоўнік прадуктаў для фармацэўтыкі «Veeva Systems» (яе заснавальнік – Пітэр Гаснэр) ды шмат іншых.

«МотолькоПомоги» папярэджвае, што спіс кампаніяў, якія сышлі з Беларусі, няпоўны, бо шмат хто сыходзіў «ціха». Спіс гэты працягвае абнаўляцца. На сёння ў ім 144 кампаніі.

Аб’ектыў
Як уплываюць цэны на нафту на Расею і Беларусь
2022.12.05 20:44

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў