Тэлеграм-канал Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі прызналі «экстрэмісцкім»


Тэлеграм-канал Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі трапіў у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі, інфармуе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Рашэнне аб прызнанні тэлеграм-каналу Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі «экстрэмісцкім» прыняў 1 снежня 2022 года суд Цэнтральнага раёну Менску.

У той жа дзень суд Цэнтральнага раёну прызнаў «экстрэмісцкімі» тэлеграм-канал і чат «Движение Большинства» і YouTube-канал «Беларусский расследовательский центр». Суд Лёзненскага раёну ў Віцебскай вобласці пастанавіў таксама 1 снежня ўнесці ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» старонку Віктара Лагадзюка ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники».

Так званы рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» публікуецца і абнаўляецца на афіцыйным сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Спіс займае ўжо 467 старонак і абнаўляецца ледзь не штодзень.

Аб’ектыў
Чым завяршыўся візіт Святланы Ціханоўскай у Швецыю?
2022.12.06 21:03

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў