У Маскве мужчына адкрыў страляніну з-за просьбы надзець маску. Загінулі два чалавекі


У Маскве 45-гадовы мужчына адкрыў страляніну ў шматфункцыянальным цэнтры «Мае дакументы». Пра гэта паведамляе «Интерфакс».

Хуткая дапамога на месцы здарэння.
Фота: dumskaya.net

Стралок Сяргей Глазаў адкрыў страляніну з-за просьбы надзець ахоўную маску. Пачуўшы адмову, ахоўнік паспрабаваў яго выправіць, але ён дастаў пісталет і адкрыў агонь.

На гэты момант вядома аб двух ахвярах – былі застрэлены ахоўнік і супрацоўнік цэнтра. Яшчэ трое чалавек былі параненыя, сярод іх – 10-гадовая дзяўчынка. Іх стан ацэньваецца як цяжкі.

Тэлеграм-канал «Mash» паведамляе, што затрыманы Глазаў аказаўся былым вайсковым падпалкоўнікам. Ён знаходзіўся ў неадэкватным стане і выкарыстоўваў траўматычны пісталет, перароблены пад стральбу баявымі патронамі.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін пацвердзіў інфармацыю і паведаміў, што мужчыну затрымалі.

Мужчыну адправяць на псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў