У Івацэвіцкай калоніі ад агнястрэльнага ранення загінуў вайсковец


Упраўленне Следчага камітэту па Берасцейскай вобласці расследуе акалічнасці гібелі старшыны ўнутранай службы ў папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах, піша БелТА са спасылкай на намесніка начальніка абласнога УСК Сяргея Гарошку.

«Папярэдне ўстаноўлена, што 35-гадовы старшына ўнутранай службы загінуў ноччу 7 снежня ад агнястрэльнай траўмы падчас нясення службы ў ПК-5 у Івацэвічах», – распавёў Сяргей Гарошка.

Абставіны інцыдэнту высвятляюцца, прызначана судова-медычная экспертыза.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў