Мянчанку, якая запаліла свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі, адправілі на содні


Супрацоўніцу Акадэміі навук Наталлю Капыцьку пакаралі 5-дзённым арыштам за свечку ў акне на гадавіну забойства Рамана Бандарэнкі.

Жанчыну затрымалі ўвечары 6 снежня, а на наступны дзень адбыўся суд.

Наталля Капыцька.
Фота: Natasha Copytsko / Facebook

«Наташу ўзялі за свечку ў акне ў памяць аб Рамане Бандарэнку. Цяпер яна на знакамітым Акрэсціна. Яны прыязджалі на працу: Наталля працуе ў Акадэміі навук, старшы навуковы супрацоўнік, музыка, кандыдат мастацтвазнаўства. Але там яе не заспелі.

Выклікалі ў міліцыю, мы прыйшлі ўдваіх, паўгадзіны тлумачэнняў – і арышт. Яны фоткалі ўсе вокны са свечкамі тады. Ездзілі і фоткалі. Так і патлумачылі», – расказаў «Нашай Ніве» муж Наталлі, кампазітар Віктар Капыцька.

Але чаму затрымалі менавіта Наталлю – незразумела.

Артыкулы
На імгненне падумала, што застрэляць. Ціханоўская расказала, як яе вывозілі з Беларусі ў жніўні 2020 года
2021.12.07 15:31

АД, belsat.eu

Стужка навінаў