Менскі аэрапорт анансаваў рэпатрыяцыйны рэйс у Сірыю


Рэйс з Менску ў Дамаск запланаваны на 8-га снежня. Нацыянальны аэрапорт «Менск» называе яго рэпатрыяцыйным.

Мігранты ў менскім аэрапорту праходзяць рэгістрацыю на эвакуацыйны рэйс кампаніі «Iraqi Airways». Менск, Беларусь. 27 лістапада 2021 года.
Фота: iraqi.airways.official / Facebook

Выканае рэйс авіякампанія «Cham Wings» на самалёце Airbus A-320. У Менск ён прыляціць у 02.50 8-га снежня. Вылет у Дамаск запланаваны на 03.30.

Аэрапорт папярэджвае, што ў раскладзе магчымыя змяненні.

Hавiны
Еўрапейскі суд правоў чалавека забараняе Польшчы высылаць мігрантаў, якія трапілі ў краіну з Беларусі
2021.12.07 10:34

7-га снежня ў 13.45 адбудзецца эвакуацыйны рэйс з Менску ў Эрбіль (Ірак), яго выканае авіякампанія «Iraqi Airways».

Самалётамі «Iraqi Airways» з Беларусі ў Ірак ужо вярнуліся больш за 2700 мігрантаў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў