Кампанія «Henkel» плануе адмовіцца ад рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах


Нямецкі канцэрн «Henkel», вытворца вядомых касметычных і мыйных сродкаў, плануе адмовіцца ад рэкламы на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах праз парушэнне правоў чалавека ў краіне. Пра гэта паведамляе адна з асноўных газетаў Нямеччыны – «Frankfurter Allgemeine Zeitung».

Кампанія «Henkel» працуе ў Беларусі з 2004 года, у яе штабе каля 100 чалавек. Доля ад агульнага аб’ёму продажаў на беларускім рынку значна ніжэйшая за 1 %.

Прадукцыя кампаніі «Henkel».
Фота: gordonua.com

У мінулым месяцы арганізацыі «Libereco», якая выступае за абарону правоў чалавека, правяла даследаванне рэкламных ролікаў на трох дзяржаўных тэлеканалах: «Беларусь 1», ОНТ і СТВ.

Аказалася, што шэсць з дзесяці рэкламных ролікаў былі ад кампаніяў з заходніх краін, а лідаркаю ў куплі рэкламы аказалася кампанія «Henkel». Яна таксама набывала рэкламу на дзяржаўным радыё.

«Мы вельмі сур’ёзна ставімся да крытыкі, выказанай у адносінах гэтай практыкі, і адаптавалі нашу мясцовую маркетынгавую дзейнасць з улікам закідаў», – сказаў прадстаўнік кампаніі ў адказ на запыт выдання FAZ.

У кампаніі паведамілі, што не рэзервавалі новага рэкламнага часу на беларускім дзяржаўным тэлебачанні.

Таксама паведамляецца, што Марка Фібэр, старшыня нямецкага філіялу «Libereco», быў шакаваны заявай пра тое, што нямецкія кампаніі працягваюць фінансаваць тэлеканалы рэжыму Лукашэнкі рэкламнымі грашыма, нягледзячы на ​​шматлікія і добра задакументаваныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, асабліва калі перад і пасля выданняў прапагандысцкіх навінаў «Henkel» рэкламуе пральныя парашкі.

«Гэтае маральна вельмі сумнеўнае рэкламнае забавязанне павінна быць неадкладна спыненае», – патрабуе Фібэр.

Некаторыя кампаніі ўжо адрэагавалі на крытыку і рэзка скарацілі рэкламу ў Беларусі. Улетку швейцарская мультырэклама «Nestlе» была адным з самых актыўных рэкламадаўцаў на дзяржаўным тэлебачанні. На долю харчовага гіганта ў ліпені прыпала 9 % усіх рэкламных ролікаў, у лістападзе – усяго 0,4 %, піша «Libereco». Доля рэкламы «Coca-Cola» упала з 4 да 0,2 % за той жа перыяд. Апошнім часам назіральнікі ў Беларусі не знайшлі ніводнай рэкламы ад «Carlsberg» і «L’Oreal».

Размова
Аляхновіч: Санкцыі патрэбныя, каб спыніць звар’яцелага дыктатара
2021.12.07 13:42

Прэзідэнт «Libereco Switzerland» Лярс Бюнгер вітаў рашэнне гэтых кампаній. Пры гэтым ён заклікаў усіх заходніх вытворцаў поўнасцю адмовіцца ад рэкламы на каналах дзяржпрапаганды.

У супрацы з замежнымі партнёрскімі арганізацыямі «Libereco» жадае правесці перамовы з усімі адпаведнымі кампаніямі на Захадзе і ацаніць іх рэакцыю ў студзені.

«Мы таксама заклікаем урады Еўропы і ЗША ўключыць беларускія дзяржаўныя трансляцыйныя кампаніі ў санкцыйны спіс», – сказаў Бюнгер FAZ.

У такім выпадку заходнім кампаніям будзе цалкам забаронена весці рэкламны бізнес з гэтымі каналамі.

Глабальнае пытанне
Што рабіць з грашыма, каб Лукашэнка не забраў
2021.12.06 17:49

АД, belsat.eu

Стужка навінаў