«EPAM» дамовілася аб продажы сваіх актываў у Расеі


Кампанія «EPAM» дамовілася аб продажы амаль усіх сваіх расейскіх актываў, дамову падпісалі яшчэ 7 верасня. Пра гэта гаворыцца ў квартальнай справаздачы кампаніі, паведамляе «Interfax». Пакуль невядома, хто купіў расейскую частку кампаніі.

EPAM. 
Фота: EPAM.Global/ Facebook

«7 верасня 2022 года кампанія падпісала пагадненне аб продажы практычна ўсіх сваіх астатніх актываў у Расеі трэцяму боку. Тэрміны і завяршэнне продажу залежаць ад звычайных умоў закрыцця здзелкі, у тым ліку адабрэнне органаў расейскага ўрада», – гаворыцца ў справаздачы кампаніі.

Агульны кошт актываў «ЕРАМ» у Расеі складаў 42,9 млн долараў па стане на 30 верасня, з якіх 33,1 млн долараў складаюць сродкі ў наяўных або іх эквіваленце. Кампанія заяўляла аб намеры спыніць дзейнасць у Расеі яшчэ вясной гэтага года.

Таксама адзначаецца, што кампанія мае 45,4 млн долараў у беларускіх банках. Паведамляецца, што «EPAM» працягне весці бізнес у Беларусі, выконваючы план па захаванні бесперапыннасці бізнесу. Раней значная частка супрацоўнікаў з Расеі і Беларусі была рэлацыравана, а кампанія прадаўжае аказваць дапамогу ў пераездзе.

Кампанія мела каля 40% персаналу ў закранутых вайной краінах – Украіне, Беларусі і Расеі – ў другім квартале. Цяпер з практычна поўным зыходам з Расеі гэтая доля скарацілася да прыкладна 30%. Таксама расце прысутнасць кампаніі ў Еўропе, Цэнтральнай і Заходняй Азіі, Індыі і Лацінскай Амерыцы.

Па выніках 9 месяцаў 2022 года выдаткі кампаніі на рэлакацыю супрацоўнікаў з Расеі, Украіны і Беларусі склалі 37,5 млн долараў (у III квартале – 4,4 млн долараў). Таксама за 9 месяцаў было накіравана 38,5 млн долараў на падтрымку супрацоўнікаў з Украіны і іх сем’яў. Усяго на гэтыя мэты выдзяляецца 100 млн долараў, як было абвешчана ў сакавіку.

Аналітыка
«Тут і без санкцыяў усё дрэнна». Еўразвяз можа ўвесці абмежаванні супраць ІТ-сектару Беларусі. Чаго і каму варта баяцца?
2022.09.27 07:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў