Беларус усталёўвае ў цэнтры Беластоку скульптуры мядзведзяў і зрабіў іх сімвалам гораду


Беларус Лукаш Леанюк зрабіў маленькіх мядзведзяў сімвалам Беластоку. Сёлета праект з фігуркамі мішак у цэнтры гораду заняў чацвёртае месца ў гарадскім конкурсе і выйграў 135 тысяч злотых на рэалізацыю праекту – у Беластоку з’явяцца чарговыя скульптуры, паведамляе «MOST».

Лукаш Леанюк з мядзведзем. Крыніца: mostmedia.io

Першыя восем мядзведзікаў з’явіліся ў Беластоку ў 2021 годзе дзякуючы Лукашу Леанюку. У 2017 годзе за праект беларуса – прадстаўніка беларускай меншасці на Падляшшы – прагаласавалі больш за 600 жыхароў Беластоку. У 2022-м яго праект «WidziMisie» атрымаў ужо амаль сем тысяч галасоў і заняў 4 месца з больш чым 180 прапаноў.

Кожны мядзведзік мае імя, звязанае з месцам, дзе ўсталяваны. Сярод іх ёсць мядзведзь-студэнт, актор, блюзмэн і нават Святы Мікалай. У выніку ў Беластоку будзе 16 мішак — восем ужо ёсць.

Крыніца: mostmedia.io
Крыніца: mostmedia.io

Лукаш Леанюк змог увасобіць задуму ў жыццё дзякуючы беластоцкаму бюджэту грамадзянскага ўдзелу. Гэта спецыяльная частка бюджэту гораду якую можна накіроўваць на розныя праекты, якія палічаць важнымі жыхары. Любы ахвотны можа падаць заяўку, а камісія абірае пераможцаў. Горад дае на гэта фінансаванне.

На пытанне «чаму на вуліцах з’явіліся менавіта мішкі» Лукаш адказвае, што існуе гарадская легенда, што на Падляшшы, у Беластоку і іншых месцах Беласточчыны так холадна, што тут ужо белыя мядзведзі ходзяць па вуліцах і ядуць людзей. – і яму захацелася неяк абгуляць гэты міф, каб зрабіць гэта «фішкай» гораду і каб жыхары Беластоку «пасмяяліся з сябе».

Вусы Скарыны
Князь Рагвалод з Полацку. Першы ў пантэоне беларускай гісторыі
2022.11.07 18:47

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў