Зрынанне законнай улады, тэрарызм і свята авіяцыі. Што Беларусь святкуе 7 лістапада


Беларусь – апошняя краіна былога СССР, дзе 7 лістапада святкуюць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Дэманстрацыя ў падтрымку Чырвонага тэрору. Петраград, Расея. Пачатак верасня 1918 года

У віншаванні са святам бальшавіцкай рэвалюцыі 1917 года Аляксандр Лукашэнка піша, што тая рэвалюцыя «згуртавала прыгнечаныя народы, нанесла ўдар па глабальнай каланіяльнай сістэме», прынесла замест капіталізму «сацыяльную справядлівасць, роўнасць правоў і магчымасцей», а ў новую эпоху беларускі народ «увайшоў у статусе палітычнай нацыі, якая ўпершыню стварыла на роднай зямлі нацыянальную дзяржаву».

Гэта не першая спроба звязаць бальшавіцкі пераварот у Расеі са стварэннем беларускай дзяржавы. На самой жа справе, Беларускую народную рэспубліку стварылі не расейскія бальшавікі, а самі беларусы ў 1918 годзе, а Савецкую Беларусь стварылі насуперак БНР і без асаблівага жадання – БССР магло б і не быць.

Давайце разбірацца
Без кастрычніцкай рэвалюцыі не было б і Беларусі?
2017.11.08 21:53

У выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі камуністы гвалтам зрынулі законны Часовы ўрад, а затым распусцілі дэмакратычна выбраны Усерасейскі ўстаноўчы сход (у якім мелі толькі 23 % месцаў), пачалі грамадзянскую вайну, у выніку якой загінула, паводле розных падлікаў, ад 10 да 17 мільёнаў чалавек.

У межах вайны бальшавікі праводзілі комплекс карных захадаў, якія афіцыйна называлі Чырвоным тэрорам – людзей знішчалі паводле «класавай прыкметы».

Стаўленне да бальшавіцкага свята сярод беларусаў было прынамсі неадназначным. Акрамя Беларусі, гэты дзень святкуе толькі непрызнаная «Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка». У Расеі замест гэтага свята ў 2005 годзе прыдумалі Дзень народнага адзінства ў гонар выгнання з Масквы войскаў Рэчы Паспалітай – выходны перанеслі з 7 на 4 лістапада.

7 лістапада. Рудыментарнае «свята» гістарычнай недарэчнасці памірае само сабой
2017.11.08 08:45

Таксама 7 лістапада Беларусь святкуе Дзень цывільнай авіяцыі. Але беларускай авіяцыі цяпер не да святаў: амаль уся Еўропа закрыла неба для самалётаў «Белавіі» пасля інцыдэнту з прымусовай пасадкай самалёта «Ryanair» з журналістам Раманам Пратасевічам на борце.

«Белавія» можа дадаткова трапіць пад санкцыі Еўразвязу разам з кампаніямі, якія абслугоўваюць дастаўку ў Беларусь мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Еўразвяз пры падтрымцы беларускіх уладаў. Пад санкцыямі ўжо Белаэранавігацыя, якая падала ў суд на Раду Еўразвязу і патрабуе тыя санкцыі зняць.

Hавiны
З «Белавіі» за паўгода звольнілі 38 спецыялістаў авіяцыйна-тэхнічнай базы
2021.09.06 15:36

АА belsat.eu

Стужка навінаў