У Польшчы і Літве распавялі пра сітуацыю з мігрантамі на мяжы

Памежнікі Польшчы і Літвы зафіксавалі ў суботу некалькі сотняў спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. Але колькасць такіх выпадкаў 6 лістапада была менш, чым у папярэднія дні.

Польскія памежнікі кажуць пра 240 спробаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі. 13 чалавек пры гэтым затрымалі.

Літоўскія памежнікі паведамляюць пра 98 мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у ЕЗ.

Гэтыя паказнікі ніжэй, чым напярэдадні. У пятніцу ў Польшчу спрабавалі трапіць 570, а ў Літву 126 мігрантаў.

«Ідзіце ў Польшчу!» Мігранты распавялі, як іх збівалі беларускія памежнікі

У 2021 годзе Літва, Польшча і Латвія фіксуюць выбуховы рост нелегальнай міграцыі з Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы. Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайною.

Міграцыйны праект Лукашэнкі ў крызісе. Уцекачы вяртаюцца дамоў

РР belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны