Прэм’ера Іраку атакавалі дронамі з выбухоўкай


У выніку атакі пацярпелі некалькі чалавек, але ўсе выжылі.

На рэзідэнцыю прэм’ер-міністра Іраку Мустафы аль-Казымі ў ноч на 7 лістапада невядомыя зладзілі атаку з ужываннем беспілотнікаў, начыненых выбухоўкай, піша «Associated Press».

У выніку атакі пацярпелі ад 6 да 10 чалавек. Ніхто не загінуў. Сам прэм’ер не пацярпеў, пасля атакі выступіў з тэлевізійным зваротам.

Хто зладзіў атаку, невядома, але яна адбылася на тле пратэстаў праіранскіх шыіцкіх апалчэнцаў, якія не прынялі вынікі парламенцкіх выбараў, паводле якіх шыіты згубілі каля 2/3 мандатаў.

Дзяржаўны дэпартамент Злучаных Штатаў прапанаваў дапамогу ў расследаванні атакі, піша «Reuters». Сілы бяспекі Іраку сабралі рэшткі дронаў, якія могуць дапамагчы ў расследаванні.

АА belsat.eu

Стужка навінаў