Палітвязня Войніча змясцілі ў штрафны ізалятар, яму не могуць перадаць лекі


У сваякоў няма сувязі са зняволеным: ні тэлефанаванняў, ні лістоў.

Палітзняволены Андрэй Войніч.
Фота: spring96.org

Праваабаронцы расказалі на Telegram-канале «Вясна назірае» аб ціску на палітычнага зняволенага, актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Войніча.

Зняволены ў магілёўскай калоніі атрымаў два спагнанні і быў змешчаны ў штрафны ізалятар. Сваякі не маюць з ім ніякай сувязі: ні праз тэлефон, ні праз лісты, якія ад яго не даходзяць. Сваякі не могуць перадаць яму і пасылку з рэчамі і лекамі.

Войніча з паплечнікамі брутальна затрымалі 25 верасня 2020 года, узброеныя сілавікі штурмавалі кватэру праз дзверы і вокны, збівалі затрыманых. Яго судзілі разам з Паўлам Севярынцам, Яўгенам Афнагелем, Паўлам Юхневічам, Максімам Вінярскім і Змітром Казловым. Войнічу прысудзілі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «масавыя беспарадкі».

Аб’ектыў
Падрабязнасці працэсу над Паўлам Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі»
2021.05.25 22:56

АА belsat.eu

Стужка навінаў