Колькі на беларускіх прадпрыемствах плоцяць рабочым за вакцынацыю

У Беларусі вакцынаваны ад каронавірусу даволі малы, як па еўрапейскіх мерках, адсотак насельніцтва. Прынамсі адну дозу вакцыны атрымалі толькі 2,988 млн чалавек. За вакцынацыю пачалі даплочваць, але няшмат.

Партал Zerkalo.io сабраў вядомыя лічбы па даплатах на дзяржаўных прадпрыемствах. Некаторыя даюць на дадатак да выплаты аплачаны адгул, дзесьці прапануюць толькі адгул без выплатаў. А сумы такія:

  • ад 29 да 87 рублёў – Гомельскі ліцейны завод «Цэнтраліт», Рэчыцкі метызны завод, Мазырская швейная фабрыка «Надэкс», Добрушскі фарфоравы завод;
  • 50 рублёў – Слуцкая фабрыка пашыву адзення;
  • 80 рублёў – Мазырскі машынабудаўнічы завод;
  • 87 рублёў – гарадзенская «Фармацыя»;
  • 95 рублёў – Гомельскі завод станочных вузлоў;
  • 145 рублёў – Ваўкавыскі лясгас;
  • 250 рублёў – «Гродна Азот».

143 дзяржаўныя банкруты. Каго цяпер ліквідуюць, каго рэанімуюць – ад «Мотавела» да піяніна «Беларусь»

Праўда і міфы пра COVID-19. У 404 словах і шасці вялікіх разборах

АА belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны