Ігар Лосік 500 дзён за кратамі. Дзве галадоўкі і чатыры месяцы таемнага суду


25 чэрвеня 2020 года затрымалі блогера і аўтара каналаў «Беларусь головного мозка», кансультанта радыё «Свабода» Ігара Лосіка. У чым дакладна яго вінавацяць, невядома: артыкулы звязаныя з пратэстамі, што пачаліся ўжо пасля затрымання Лосіка, а падрабязнасці агучвалі толькі на закрытым судзе ў СІЗА.

Дар’я Лосік паказвае фота мужа. Менск, Беларусь. 16 сакавіка 2021 году.
Фота: АВ / Белсат

Радыё «Свабода» пераказала гісторыю 500 дзён Ігара Лосіка за кратамі. За гэты час:

  • Ігара Лосіка змясцілі спачатку ў ІЧУ на Акрэсціна, потым у следчую турму № 8 у Жодзіне, затым у СІЗА № 3 у Гомлі. Яго пастаянна перакідвалі з адной камеры ў іншую, кідалі ў камеры карцарнага тыпу.
  • Супраць Лосіка выставілі тры артыкулы: спачатку «Падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак», потым «Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках», а ў сакавіку выставілі яшчэ адзін артыкул, які дагэтуль невядомы. Праз падпіску аб неразгалошванні адвакат не можа паведаміць пра абвінавачванні нават сваякам. Нягледзячы на тое, што пра справу вядома няшмат, Лосіка прызналі палітычным зняволеным.
  • Лосік адмаўляўся прымаць ежу адзін раз цягам 42 дзён, потым яшчэ 4 дні. Падчас першай галадоўкі ў яго моцна пагоршыўся стан здароўя.
Артыкулы
«Адчуваю сябе як вязень у Асвенціме». Ігар Лосік распавёў пра здзекі ў гомельскім СІЗА
2021.07.10 18:12
  • Другую галадоўку Лосік абвяшчаў, калі яму выставілі новы артыкул абвінавачвання. Тады ён на вачах у следчага пашкодзіў сабе руку на запясці ў раёне венаў. За другую галадоўку яго змясцілі ў карцар.
  • За 500 дзён Лосіку дазволілі пабачыць жонку толькі адзін раз, 27 траўня 2021 года. Далі размаўляць па тэлефоне праз шкло.
  • Жонка атрымала за 500 дзён каля 300 лістоў ад Лосіка.
Артыкулы
10 натхняльных цытатаў з лістоў палітвязняў
2021.10.07 10:39
  • На момант арышту дачцэ Ігара і Дар’і Лосік Паўліне было паўтара года. Усе 500 дзён дачка не бачыла бацьку. Маці кажа дачцэ, што бацька ў камандзіроўцы.
  • Справу Лосіка згадвалі ў рэзалюцыі Кангрэсу ЗША, з жонкай палітвязня звязвалася амбасадарка ЗША.
  • Суд у справе Лосіка трывае чатыры месяцы, ад 24 чэрвеня. Разам з ім у справе праходзяць лідары пратэсту Сяргей Ціханоўскі і Мікола Статкевіч, а таксама актывісты Уладзімір Цыгановіч, Дзмітрый Папоў і Арцём Сакаў. На суд не пускаюць сваякоў, але пускаюць супрацоўнікаў дзяржаўных медыяў. Жонка дзяжурыць пад сценамі СІЗА, дзе ідзе суд.
  • З-за кратаў Ігар звяртаўся да Папы Рымскага, прасіў заступіцца не за яго асабіста, а за ўсіх беларусаў.
Артыкулы
Ігар Лосік з-за кратаў арганізаваў сюрпрыз для жонкі
2021.10.31 14:18

АА belsat.eu

Стужка навінаў