«Дарожныя мапы» падпісалі, цяпер сабраліся выпрацаваць «дарожную мапу» іх рэалізацыі


Што ў прынятых «саюзных праграмах» Беларусі і Расеі, па-ранейшаму не вядома дакладна – толькі з ускоснага апісання. Але каб гэтае штосьці выканаць, яшчэ трэба скласці дадатковы план.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дэкрэт «Аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады».
Фота: Пул Первого / Telegram

Спікер Дзяржаўнай думы Расеі і старшыня «парламенцкага сходу саюзнай дзяржавы» Вячаслаў Валодзін у сваім Telegram-канале расказаў, што для рэалізацыі дамоўленасцей, падпісаных 4 лістапада, «саюзнай дзяржаве» давядзецца прыняць дзясяткі заканадаўчых рашэнняў.

Ды дзеля гэтага трэба яшчэ «абмеркаваць супольныя крокі ў заканадаўчым забеспячэнні рашэнняў» і «выпрацаваць дарожную мапу ўдзелу дэпутатаў у рэалізацыі інтэграцыйных працэсаў».

Hавiны
Падпісалі. Што далей? Спыталі беларускага і расейскага палітолагаў, што плануюць Пуцін і Лукашэнка
2021.11.05 10:55

Да таго ж, пасля нядаўніх выбараў у Дзяржаўную думу Расеі расейскаму боку трэба яшчэ абнавіць дэпутацыю ў парламенцкі сход «саюзнай дзяржавы». Пра гэта будуць размаўляць на паседжанні ў панядзелак і на наступным тыдні абмяркуюць з беларускімі калегамі.

Такім чынам, план працы не быў апісаны ў «дарожных мапах», а весці гэтую працу Расея не спяшаецца.

Што ж у было апісана ў «дарожных мапах», вядома толькі з кароткага апісання ўраду Расеі – і з таго апісання вынікае, што ні пра што канкрэтнае яшчэ няма дамоваў, толькі пагадненні пра нешта дамовіцца ў будучыні. Поўны тэкст дамоваў не публікавалі.

Аналітыка
Падыходы Крамля перамагаюць. Што трэба ведаць пра падпісанне інтэграцыйных праграмаў
2021.11.05 14:47

АА belsat.eu

Стужка навінаў