Беларусь падвоіла колькасць авіярэйсаў з Блізкага Усходу


Нямецкія медыі пішуць, што да сакавіка Беларусь рыхтуецца штотыдзень прымаць каля 40 рэйсаў са Стамбулу, Дамаску і Дубаі. Апошнім часам гэтыя маршруты выкарыстоўваюць людзі, якія імкнуцца нелегальна трапіць у ЕЗ праз Беларусь.

«Deutsche Welle» са спасылкай на «Welt am Sonntag» піша, што колькасьць рэйсаў з Блізкага Усходу ў Менск вырасла больш як удвая ў параўнанні з зімой 2019-2020 гадоў. Тады ў Менску ў тыдзень прызямляліся каля 17 самалётаў з гэтага рэгіёну. А пасля пачатку пандэміі гэтыя лічба яшчэ больш скарацілася. А вось цяпер да сакавіка Беларусь рыхтуецца штотыдзень прымаць каля 40 рэйсаў са Стамбулу, Дамаску і Дубаі.

Цяпер у Беларусь штодзень прыбываюць каля 800-1000 мігрантаў, сведчаць звесткі нямецкіх спецслужбаў. Для абслугоўвання рэйсаў з краінаў Блізкага Усходу могуць быць задзейнічаны яшчэ пяць беларускіх аэрапортаў. Яны ператворацца з нацыянальных у міжнародныя. Адзін з іх, як адзначаецца, размешчаны ў Горадні.

Hавiны
Мінабароны Польшчы апублікавала новае відэа з беларускай мяжы
2021.11.07 17:00

У 2021 годзе Літва, Польшча і Латвія фіксуюць выбуховы рост нелегальнай міграцыі з Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы. Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайною.

РР belsat.eu

Стужка навінаў