Ад «КосмасТВ» разаслалі SMS, у якіх звінавацілі мігрантаў у распаўсюдзе COVID-19


Рассылка, якую некаторыя палічылі фэйкам, была пацверджаная з некалькіх крыніцаў. «Космас-ТВ» паведаміў пра збой рассылкі.

«Антымігранцкае» SMS ад «Космас-ТВ». Скрыншот: чытач Zerkalo.io

У ноч на 7 лістапада дзейным і былым абанентам беларускага правайдэра «Космас-ТВ» прыйшло дзіўнае SMS-паведамленне з рэкамендацыяй вакцынавацца, «улічваючы значны рост інфекцыяў COVID-19, выкліканы часовым перабываннем грамадзянаў з краінаў Блізкага Усходу на тэрыторыі РБ».

Скрыншоты паведамленняў апублікаваў шэраг Telegram-каналаў, аднак у іх праўдзівасці сумняваліся – надта незвычайная фармулёўка, а яшчэ і пунктуацыйная памылка. Ды Zerkalo.io піша, што скрыншоты паведамленняў у рэдакцыю прыслаў не адзін чытач, а розныя людзі.

Ды выданне «СмартПресс» звязалася са службай тэхнічнай падтрымкі «КосмасТВ» – там пацвердзілі, што кампанія высылала такое паведамленне.

На сайце «КосмасТВ» паведамляюць, што праз «тэхнічны збой» некаторым абанентам прыйшлі SMS з «некарэктным зместам». Кампанія дадала, што паведамленні «фальшывага правакацыйнага характару з’явіліся наступствам вонкавага тэхнічнага ўмяшання на адзін з сервераў». Кампанія папрасіла прабачэння, але заклікала не забываць аб захадах прафілактыкі COVID-19.

Міністэрства аховы здароўя тым часам заявіла, што яно не мае дачынення да рассылкі, але сапраўды рэкамендуе вакцынавацца ад COVID-19 і грыпу.

Hавiны
Праўда і міфы пра COVID-19. У 404 словах і шасці вялікіх разборах
2021.11.03 08:31

Беларускія ўлады праз пандэмію каронавірусу закрылі для беларусаў выезд за мяжу і для замежнікаў – уезд у Беларусь. Пакінулі вольным хіба вылет праз аэрапорты. Аднак і прылёт замежнікаў не закрывалі – улады нават актыўна спрыяюць прылёту ў Беларусь замежнікаў, гатовых на спробу нелегальна прабрацца ў Еўразвяз.

З каронавірусам беларускія ўлады змагаюцца як мінімум непаслядоўна, а Аляксандр Лукашэнка дэманструе безадказныя паводзіны.

АА belsat.eu

Стужка навінаў