Забарона цэнам расці і экстрэмісцкі «кусь». Навіны за тыдзень у малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» адлюстроўвае апошнія навіны тыдня ў карыкатурах.

Аляксандр Лукашэнка 6 кастрычніка падпісаў спецыяльную дырэктыву № 10 «Аб недапушчальнасці росту цэнаў». Надзвычай эмацыйны спіч афіцыйнага кіраўніка краіны быў выкліканы падаражаннем харчоў.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Тэлеграм-канал «Мотолько помоги» паведамляе, што прадпрымальнікам ужо пачалі дасылаць на подпіс дакумент «аб азнаямленні з персанальнай адказнасцю, аж да крымінальнай, аб забароне павышэння росту цэнаў з 6 кастрычніка 2022 года».

Следчы камітэт Беларусі назваў першыя імёны, каго будуць судзіць завочна. У спісе – пяцёра чалавек, якіх звязваюць з адміністраваннем тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі». Гэты канал публікаваў асабістыя звесткі сілавікоў і дзяржаўных службоўцаў, што здзяйснялі рэпрэсіі супраць беларускага народу. Яніна Сазановіч, Данііл Багдановіч, Вольга Высоцкая, Валерыя Занямонская і Дзмітрый Навоша.

Пазней гэты спіс дапоўніўся імёнамі Аляксандры Герасімені, Аляксандра Апейкіна і Дзмітрыя Салаўёва.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Менскі абласны суд 6 кастрычніка вынес прысуд у «справе БелаПАНу».

Медыяменеджар Андрэй Аляксандраў – 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, актывістка і жонка Аляксандрава Ірына Злобіна – 9 гадоў калоніі агульнага рэжыму, экс-дырэктар БелаПАНу Дзмітрый Наважылаў – 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, галоўная рэдактарка БелаПАНу Ірына Леўшына – 4 гады калоніі агульнага рэжыму.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Менскія ўлады, якія 26 верасня закрылі Чырвоны касцёл у Менску, патрабуюць поўнага высялення каталіцкай парафіі з будынку. Дзве звязаныя з Чырвоным касцёлам крыніцы паведамілі карэспандэнтам «Белсату» інфармацыю пра патрабаванні ўладаў.

«Кажуць, будынак прызнаны аварыйным і небяспечным. Гэта, безумоўна, скандал», – паведаміў адзін са святароў.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Пацвердзілі інфармацыю пра пагрозу высялення і ў курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Гісторыі
«Для нас гэта – вяртанне ў пекла». Споведзь маці вучня, які быў вымушаны вярнуцца ў дзяржаўную школу
2022.10.06 19:22

З панядзелка 3 кастрычніка амаль усе прыватныя школы ў Беларусі прыпынілі дзейнасць як мінімум на месяц – для ліцэнзавання. Калі яны не атрымаюць ліцэнзіяў, будуць закрытыя.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Лукашэнка загадаў далучыць школьнікаў і студэнтаў да ўборкі ўраджаю.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

«А то мне тут дакладваюць, што ў нас у сярэдняй школе забаронена далучаць школьнікаў здымаць яблыкі ці, як раней мы займаліся, – бульба, бурак, лён і гэтак далей. Большай дзікасці, Ігар Пятровіч, я ўявіць не магу», – сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніка ўласнай адміністрацыі.

Суд Кастрычніцкага раёну Менску прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі каля 70 паштовых адпраўленняў. У пасылках, якія трапілі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», – байка чорнага колеру з выяваю чырвонага герба з шэрым катом у кароне, ля лапаў якога ляжыць меч і шчыт з крыжам. На байцы – надпіс «Кусь за Беларусь».

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў