Нацбанк: беларусы прадаюць валюты больш, чым купляюць


Сёлета фізічныя асобы набылі валюты на 7 мільярдаў 180 мільёнаў долараў, а прадалі – 7 мільярдаў 564 мільёны, паведамляе Нацыянальны банк.

Zepter Bank, Цептер Банк, банкомат, обменник, белорусские банки, деньги, сбережения, финансы
Жанчына ідзе побач з абменным пунктам. Менск, Беларусь. 25 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат

Нацбанк Беларусі апублікаваў статыстку куплі і продажы валюты за студзень – верасень 2022 года. За гэты час, паводле афіцыйных звестак, фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 7 мільярдаў 180 мільёнаў долараў. Але прынеслі ў абменнікі больш: 7 мільярдаў 564 мільёны. Розніца – 384 мільёны долараў.

Па-іншаму на валютным рынку сябе паводзілі беларускія юрыдычныя асобы: яны, наадварот, набылі валюты больш, чым прадалі. Розніца – 1 мільярд 5 мільёнаў долараў. Пры пакупцы на 20 мільярдаў 138 мільёнаў долараў было прададзена 19 мільярдаў 133 мільёны.

Пры гэтым у верасні, які трапіў у справаздачу Нацбанку, фізічныя асобы зламалі трэнд: набылі валюты больш, чым прадалі, піша Myfin.by. За мінулы месяц было куплена 980 мільёнаў долараў, а прададзена – 866 мільёнаў. Розніца – 114 мільёнаў. Апошні раз падобная сітуацыя склалася напрыканцы 2021 года, калі беларусы паставілі рэкорд у аб’ёмах і продажу, і куплі валюты. Тады эксперты тлумачылі гэта тым, што грамадзяне раскрывалі скарбонкі перад навагоднімі святамі і адначасова хапалі валюту, бо баяліся дэвальвацыі на ўзор 2009 года.

Паводле статыстыкі за ўвесь 2021 год фізічныя асобы прадалі валюты больш, чым набылі: 10 мільярдаў 907 мільёнаў (продаж) супраць 10 мільярдаў 853 мільёнаў (пакупка).

Hавiны
Грошай стала больш: падскочыла грашовая маса, рэкорды ў інфляцыі ды абмене валюты
2022.01.13 15:45

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў