Літва паказала відэа, на якім беларускія памежнікі псуюць агароджу на мяжы і праводзяць мігрантаў


Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы падзялілася відэа з камераў відэаназірання на літоўска-беларускай мяжы, зробленым уначы 5 кастрычніка. На ім відаць, як узброеныя аўтаматамі беларускія памежнікі псуюць калючы дрот на мяжы з Літвою, каб арганізаваць нелегальны пераход мяжы, паведамляе партал «Delfi».

Паведамляецца, што памежнікі з дапамогаю сістэмы відэаназірання заўважылі 12 чалавек каля вёскі Табарышкі ў Шальчынінкайскім раёне на тэрыторыі Беларусі. Сярод іх двое беларускіх памежнікаў былі ва ўніформе і з аўтаматамі.

У групе сем чалавек былі мігрантамі, яшчэ трое – прадстаўнікамі беларускіх спецслужбаў. Беларускія памежнікі разрэзалі калючы дрот і прапусцілі нелегальных мігрантаў праз дзіру. Мігрантаў затрымалі літоўскія памежнікі.

Калі літоўскія памежнікі пад’ехалі да мяжы на машынах, пяцёра беларусаў уцяклі з месца здарэння і праз кусты сачылі за тым, што адбываецца. Праз гадзіну яны селі ў службовы УАЗ і паехалі ўздоўж мяжы. Пазней аўтамабіль заўважылі на патрульнай дарозе, куды звычайныя асобы – не дзяржаўныя службоўцы, трапіць не могуць.

У мігрантаў – 6 мужчынаў і 1 жанчыны – дакументаў не было. Яны сказалі, што яны грамадзяне Ірану і Бангладэшу. Пасля правядзення неабходных працэдураў мігрантаў вярнулі ў Беларусь.

Нагадаем: летась з Беларусі ў Літву нелегальна прыбылі амаль 4,2 тысячы мігрантаў. Літва называе наплыў мігрантаў з Беларусі год таму гібрыднай атакай беларускага рэжыму.

Беларус беларусу
Мігранты распавялі беларусу, што з імі рабілі беларускія памежнікі
2022.09.30 19:20

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў