Колькі жылі і ўладарылі кіраўнікі Расеі XX стагоддзя


Уладзімір Пуцін уладарыць даўжэй за Леаніда Брэжнева і ўжо перажыў Юрыя Андропава. Засталося нядоўга да Іосіфа Сталіна.

Колькі жылі і ўладарылі кіраўнікі Расеі. Выява: Белсат

Уладзіміру Пуціну споўнілася 70 гадоў: цяперашні кіраўнік Расеі нарадзіўся 7 кастрычніка 1952 года ў Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург).

Чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні ў Расеі летась якраз складае роўна 70 гадоў. Але Пуцін нарадзіўся значна раней. Статыстыкі чаканай працягласці жыцця няма на гады да 1958-га, а народжаны ў 1958-м мужчына з гарадскога насельніцтва Расеі ў сярэднім жыве 63 гады.

Пуцін кіруе Расеяй з 31 снежня 1999 года. У 2008–2012 гадах прэзідэнтам Расеі быў Дзмітрый Мядзведзеў, а Пуцін – прэм’ер-міністрам. Ды часам аналітыкі і палітолагі сумняюцца ў тым, што Мядзведзеў быў самастойным прэзідэнтам. Зрэшты, Мядзведзеў прабыў усяго адзін тэрмін на пасадзе прэзідэнта і не стаў балатавацца на другі, саступіўшы Пуціну. Гэтак, Пуцін узначальвае Расею 22 гады «з перапынкам на Мядзведзева».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: kremlin.ru

Гэтыя 22 гады – столькі ж, колькі кіраваў імператар Мікалай II, і ўжо больш, чым быў ва ўладзе Леанід Брэжнеў (18 гадоў), але менш за Іосіфа Сталіна (30 гадоў на пасадзе генеральнага сакратара ЦК Камуністычнай партыі, але з іх каля 8 гадоў ішло змаганне за ўладу з іншымі камуністычнымі лідарамі).  Пуцін ужо старэйшы за Юрыя Андропава – аднаго з удзельнікаў нефармальнай «гонкі на лафетах» (серыі смерцяў старых камуністычных лідараў у 1980-я).

Сярод кіраўнікоў Расеі былі і доўгажыхары: апошні кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў дажыў да 91 года, а міністр – старшыня Часовага ўраду Аляксандр Керанскі – да 89 гадоў, што фенаменальна для народжанага ў канцы XIX стагоддзя.

У Расеі існуе напалову жартаўлівая заканамернасць «лысы – валасаты»: ужо дзве сотні гадоў, яшчэ ад Мікалая I, пасля кіраўніка Расеі з вялікаю колькасцю валасоў на галаве прыходзіць амаль што лысы кіраўнік, за ім – зноў валасаты. Пуціна адносяць да лысых. Калі традыцыя не парушыцца, то наступным кіраваць Расеяй мае хтосьці валасаты.

Аналітыка
Колькі «тэрыторыі Расеі» Пуцін страціў, пакуль падпісваў паперы аб анексіі частак Украіны
2022.10.05 18:17

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў