Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $ 8,5 млрд


За верасень рэзервы скараціліся на $ 37 мільёнаў.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 кастрычніка 2021 года, паводле папярэдніх звестак, склалі $ 8459,9 млн у эквіваленце, паведамляе Нацыянальны банк.

За верасень 2021 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на $ 36,8 млн (на 0,4 %) пасля росту ў жніўні на $ 1054,3 млн (на 14,2 %).

«Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у выніку верасня ў асноўным абумоўленае планавым пагашэннем урадам замежных і ўнутраных абавязанняў у замежнай валюце на суму каля $ 240 млн, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата», – адзначае Нацбанк.

Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за $ 6 млрд.

Hавiны
Сусветны банк абнавіў прагноз па Беларусі: стала лепш на 2021 год, горш на 2022-23
2021.10.06 10:13

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў