«Ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку». Мінінфарм паведаміў, што разглядае зварот «Комсомольской правды»


Шыльда Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Фота: gs.by

Праз два дні пасля таго, як 5 кастрычніка стала вядома аб спыненні працы прадстаўніцтва «Комсомольской правды» ў Беларусі, Міністэрства інфармацыі вырашыла пракаментаваць гэта.

Паводле ведамства, дакументы на спыненне выпуску газеты «Комсомольская правда» не паступалі.

Разам з тым 5 кастрычніка ў Мінінфарм звярнулася ЗАТ «БелКП-ПРЕСС» з просьбай аб аднаўленні доступу да інтэрнэт-рэсурсу www.kp.by.

У лісце за подпісам галоўнага дырэктара «паказана, што «ЗАТ «БелКП-ПРЕСС» бярэ пад увагу прававую ацэнку, якая была дадзена разгляданай публікацыі і гарантуе давядзенне гэтай прававой ацэнкі да работнікаў рэдакцыі з мэтай недапушчэння ў далейшым з’яўлення матэрыялаў, якія парушаюць патрабаванні заканадаўства».

Мінінфарм абяцае разгледзець зварот «ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку».

Hавiны
«Камсамолка» сыходзіць з Беларусі
2021.10.05 23:26

Нагадаем, што 5 кастрычніка рэдкалегія «Камсамолкі» выступіла з афіцыйным паведамленнем пра тое, што выданне спыніць сваю працу ў Беларусі.

Раней выданне заблакавалі ў Беларусі. Мінінфармацыі патлумачыла гэта тым, што нібыта газета парушыла заканадаўства. Падставай для гэтага стала публікацыя пра забітага сілавікамі Андрэя Зельцара.

Пазней стала вядома, што журналіста Генадзя Мажэйку, які напісаў гэты матэрыял, арыштавалі. Цяпер ён у Жодзіне.

Hавiны
Журналіста «Комсомольскай правды в Беларуси» не выпусцілі праз 72 гадзіны пасля затрымання
2021.10.05 10:53

МГ belsat.eu

Стужка навінаў