САЗ афіцыйна вызначыла праявы постковіднага сіндрому


Фота: pixabay

Паводле звестак Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ), да 20 % людзей, якія перахварэлі на COVID-19, пакутуюць ад постковіднага сіндрому.

Вызначэнне афіцыйнага апісання сіндрому дала рабочая група медыкаў і экспертаў САЗ ды навучальных установаў на аснове апытанняў і аналізу стану некалькіх сотняў пацыентаў у розных краінах свету.

«Постковідны стан сустракаецца ў пацыентаў, якія перанеслі інфекцыю SARS-CoV-2. Сімптомы гэтага стану звычайна трымаюцца каля трох месяцаў з пачатку захворвання на COVID-19 і не могуць быць растлумачаныя іншымі дыягназамі», – гаворыцца ў дакуменце.

Прыкметы постковіднага сіндрому: падвышаная стамляльнасць, нястача кіслароду, кагнітыўны разлад і некаторыя іншыя сімптомы, якія могуць аслабляцца або абвастрацца час ад часу.

«Мы даём вызначэнне клінічнага выпадку стану пасля COVID-19, якое будзе ўжывацца ў грамадстве ды ўстановах аховы здароўя для аптымізацыі распазнавання і догляду за асобамі, якія перажылі наступствы COVID-19. Гэтае вызначэнне можа змяняцца ў парадку з’яўлення новых доказаў, і нашае разуменне наступстваў COVID-19 развіваецца», – падкрэсліваюць у справаздачы САЗ.

Hавiны
Міністр здароўя распавёў, што на COVID-19 пачалі хварэць падлеткі і дзеці
2021.10.04 18:28

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў