Рэзалюцыя Еўрапарламенту і новая справа TUT.by. Галоўнае за 7 кастрычніка

Еўрапарламент. Фота: Diliff / wikimedia.org

Беларусь больш за год працягваюць пратэставаць супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Падводзім вынікі чарговага дня.

7 кастрычніка дэпутаты Еўрапейскага парламенту ўхвалілі рэзалюцыю адносна сітуацыі ў Беларусі. Яны сярод іншага заклікаюць прыняць захады да вырашэння міграцыйнага пытання, узмацніць эканамічныя санкцыі супраць Менску, арганізаваць Міжнародны трыбунал ААН і гэтак далей.

Еўрапарламент заклікаў разгледзець справу Беларусі ў Міжнародным судзе ААН

«На мой погляд, дзесьці гэтая магла б быць яшчэ больш моцнай. Я б жадаў там убачыць сцверджанні, што калі расейскія ўлады будуць працягваць падтрымліваць беларускія, то санкцыі будуць накіраваныя і на іх. Але і таго, што ўжо ёсць, дастаткова. Наступным крокам варта чакаць пятага пакету санкцыяў Еўразвязу і ўступленне ў моц санкцыяў ЗША», – заключыў Міхаіл Кірылюк, адказны ў НАУ за пытанні юстыцыі і прадстаўнік Каардынацыйнай рады ў юрыдычных пытаннях.

«Спадзевы рэжыму не здзейсніліся». Міхаіл Кірылюк пра рэзалюцыю Еўрапарламенту і тое, чаго ў ёй не хапае

Улады ж па-ранейшаму працягваюць не чуць ані Захад, ані ўласны народ. Замест гэтага яны, напрыклад, распачалі новую крымінальную справу супраць TUT.by. Гэтак, працаўнікам «Тут Бай Медыя» ставяць у віну распальванне варожасці, паведамляе Следчы камітэт. За гэта пагражае пакаранне да 12 гадоў зняволення.

У дачыненні да супрацоўнікаў «Тут Бай Медыя» завялі новую крымінальную справу

Затрымліваюць усё новых і новых людзей за няправільныя словы, не заўважаючы нянавісці з уласных вуснаў.

За каментары пра гібель супрацоўніка КДБ затрыманыя каля 200 чалавек

Ды змагаюцца з дронамі, адначасова прызнаючы дэ-факта напады на міліцэйскія базы.

Генеральная пракуратура зацікавілася дронамі

А тым часам золатавалютныя рэзервы Беларусі скарачаюцца, пасля сумнеўнага росту з дапамогай адмысловых правоў запазычання.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $ 8,5 млрд

Каб жа прыбыткі ў бюджэт не скарачаліся, улады вымушаныя ісці на саступкі, у тым ліку пераносячы на некалькі месяцаў уступленне ў моц пастановы пра касавыя апараты для ІП. Баяцца, што праз гэта прадпрымальнікі могуць закрыцца і не даць грошай рэжыму.

ІП дазволілі пакуль не карыстацца касамі. Але не ўсім і нядоўга

А 8 кастрычніка свет даведаецца імя атрымальніка Нобэлеўскай прэміі міру. Сярод прэтэндэнтаў Святлана Ціханоўская.

Міністр з Нарвегіі: Спадзяюся, Нобэлеўская прэмія міру будзе ўручаная Ціханоўскай

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны