Палітвязень Зміцер Фурманаў у ШІЗА ўжо другі месяц


Палітвязень Зміцер Фурманаў ужо другі месяц знаходзіцца ў штрафным ізалятары калоніі №3 на Віцебшчыне, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Пасля вынясення прысуду Зміцер Фурманаў быў пераведзены ў калонію №3, г.п. Віцьба, але так і не зʼявіўся ў атрадзе. Палітвязень прыбыў у калонію ў жніўні і пасля каранціну быў адразу змешчаны ў ШІЗА, дзе па невядомых прычынах знаходзіцца да гэтай пары.

Злева направа: Уладзімір Кніга, Яўген Разнічэнка, Дзмітрый Фурманаў. Горадня, Беларусь. 11 лютага 2021 года.
Фота: Белсат

Родныя Фурманава занепакоеныя гэтай сітуацыяй. Заўтра, 8 кастрычніка, у калонію паедзе бацька палітвязня, Аляксандр Фурманаў. Ён просіць падтрымання і агалоскі. Дабірацца будзе з Горадні на грамадскім транспарце, разлічвае быць у г.п. Віцьба раніцай. Ён будзе вельмі ўдзячны, калі яго змогуць сустрэць і падвезці да калоніі, а таксама маральна падтрымаць там.

Зміцер Фурманаў – сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Быў затрыманы падчас выбарчага пікету ў Горадні 29 мая 2020 пры зборы подпісаў разам з Сяргеем Ціханоўскім і іншымі актывістамі.

Асуджаны паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Гісторыі
Бацька палітычнага вязня Дзмітрыя Фурманава: «Мы ганарымся, што ў нас такі сын»
2021.02.21 13:07

СП belsat.eu

Стужка навінаў