Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры атрымаў Абдулразак Гурна з Занзібару


Нобэлеўскі камітэт узнагародзіў Абдулразакa Гурнy за бескампраміснае і спачувальнае пранікненне ў наступствы каланіялізму і лёс уцекачоў паміж культурамі і кантынентамі.

Абдулразак Гурна нарадзіўся ў 1948 годзе і вырас на востраве Занзібар у Індыйскім акіяне, але прыехаў у Брытанію як уцякач у канцы 1960-х.

Пасля мірнага вызвалення ад брытанскай каланіяльнай улады ў снежні 1963 года Занзібар прайшоў праз рэвалюцыю, якая пры рэжыме прэзідэнта Абэйда Карумэ прывяла да прыгнёту і пераследу грамадзянаў арабскага паходжання; адбыліся пагромы. Гурна належаў да пацярпелай этнічнай групы і пасля заканчэння школы быў вымушаны пакінуць сям’ю і ўцячы з краіны, да таго часу новаўтворанай Рэспублікі Танзанія. Яму было 18 гадоў. Толькі ў 1984 годзе ён здолеў вярнуцца ў Занзібар, што дазволіла яму пабачыцца з бацькам незадоўга да смерці бацькі. Гурна да нядаўняга выхаду на пенсію быў прафесарам англійскай і посткаланіяльнай літаратуры ў Кенцкім універсітэце ў Кэнтэрбэры.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў