Міністр з Нарвегіі: Спадзяюся, Нобэлеўская прэмія міру будзе ўручаная Ціханоўскай


Улаўг Балестад.
Фота: Olaug Vervik Bollestad / Facebook

Міністр сельскай гаспадаркі, а таксама в.а. міністра ў справах дзяцей, сям’і ды царквы Нарвегіі, лідарка мясцовай Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Улаўг Балестад у сваім акаўнце ў Facebook напярэдадні ўручэння Нобэлеўскай прэміі міру выказалася пра тое, каго яна б хацела бачыць лаўрэатам.

«Заўтра будзе абвешчаны лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру гэтага года. У камітэту, верагодна, шмат добрых імёнаў. Адно з іх – Святлана Ціханоўская. Яна – адна з лепшых сярод моцных і смелых жанчын, якія стаялі ў авангардзе народнай негвалтоўнай барацьбы супраць беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі», – заявіла Балестад і дадала:

«Я спадзяюся, што сёлета ўзнагарода будзе ўручаная Ціханоўскай, мірнаму народнаму паўстанню і апазіцыі ў Беларусі».

Нарвежскі міністр адзначыла, што «27 гадоў рэжым Лукашэнкі трымае людзей у закладніках у іх уласнай краіне». Яна нагадала пра фальсіфікаваныя выбары, гвалт, канфіскацыі, вялікія прысуды ды смерці пратэстоўцаў.

Hавiны
Палітыкі, пісьменнікі і навукоўцы. У жылах каго з набэліятаў цячэ беларуская кроў
2021.10.07 12:30

«На жаль, мы бачым, што негвалтоўны супраціў сустракае жорсткі гвалт з боку аўтарытарнага рэжыму. Для KrF [Хрысціянска-дэмакратычнай партыі. – Рэд. Belsat.eu] гэта блізка, бо мы ведаем тых, хто змагаецца за сваю свабоду ў Беларусі, хто паведамляе пра гвалт і грубыя здзекі. Мне балюча чуць гісторыі пра людзей, якіх адвольна саджаюць у турмы і збіваюць у іх барацьбе за самыя элементарныя дэмакратычныя правы», – падкрэсліла нарвежскі палітык.

Яна нагадала, што менавіта ейны аднапартыец намінаваў Святлану Ціханоўскую, Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкалу на Нобэлеўскую прэмію міру.

«Заўтра мы будзем уважліва сачыць за тым, што камітэт плануе сёлета», – заключыла Улаўг Балестад.

Hавiны
На Нобэлеўскую прэмію міру наміноўвалі Бяляцкага, Шушкевіча і Ярмошыну. Як ім гэта ўдалося?
2021.10.07 13:00

МГ belsat.eu

Стужка навінаў