Вынікі пошуку для:

Генпракуратура перадала ў суд «справу групы Аліневіча», іх вінавацяць у тэрарызме

Спаленыя машыны ля будынку пракуратуры ў Салігорску. Фота: prokuratura.gov.by

Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Разановіча, Сяргея Раманава вінавацяць у незаконных дзеяннях у дачыненні агнявой зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама ва ўчыненні актаў тэрарызму, паведамляе Генпракуратура.

Ведамства даводзіць, што «названыя асобы не пазней за 15 кастрычніка аб’ядналіся ў групу і ўступілі ў змову для супольнага здзяйснення актаў тэрарызму, каб аказваць уздзеянне на прыняцце рашэнняў органамі ўлады і дэстабілізаваць грамадскі парадак».

28 кастрычніка мінулага года каля ўкраінскай мяжы былі затрыманыя Ігар Аліневіч, Дзмітрый Дубоўскі, Дзмітрый Разановіч, Сяргей Раманаў. У МУС заявілі, што ў іх знайшлі дзве адзінкі агнявой зброі з боепрыпасамі, баявую ручную гранату, траўматычны пісталет і патроны да яго, халодную зброю і балончыкі з пярцовым газам, форму і заплечнікі вайсковага ўзору, намёты, сапёрную рыдлёўку, сякеру, ліхтары, ноўтбукі і таблеты, GPS-трэкеры, відэарэгістратары, фотакамеру, флэш-назапашвальнікі, SIM-карту ўкраінскага сотавага аператара, сродкі радыёсувязі з гарнітурамі схаванага нашэння, спецыяльнае экіпаванне і рыштунак, банкаўскія карты, грошы ў розных валютах.

У КДБ лічаць, што «група Аліневіча» адказная за падпал аддзелу ДАІ ў Мазыры і машынаў ля будынку пракуратуры ў Салігорску.

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны